Пра “перамогу” Трампа над Іранам і вайну КДБ супраць КР — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Трамп то перамагае ў чарговы раз Іран, то спрабуе з ім замірыцца. Іран таксама перакананы ў сваёй перамозе над ЗША і мірыцца не спяшаецца. Ізраіль ціха стаіць убаку і працягвае вырашаць свае пытанні. У гэты час увесь свет жыве ў прадчуванні вялікага эканамічнага крызісу і ў чаканні новай сусветнай вайны. У гэты час Лукашэнка вучыць Трампа жыццю, лукашэнкаўскія спецслужбы змагаюцца з выбарамі ў Каардынацыйную раду і любой няўзгодненай грамадзянскай і палітычнай актыўнасцю, а беларусы дыяспары ізноў спрачаюцца па “моўным пытанні”.

Ці паўплываюць на вынік вайны з Іранам рашэнні Трампа аб працягу рэжыму спынення агню, і ці чакаць перарастання гэтага канфлікту ў вялікую вайну? Калі амерыканскія санкцыі для Лукашэнкі — “дробязі” і не галоўнае ў перамовах з ЗША, то ў чым можа быць “вялікая здзелка”, за якую Мінск гандлюецца з Вашынгтонам? Чаму спецслужбы так упарта ваююць супраць КР, калі ў дыяспарах сумняваюцца ў тым, што КР можа хоць на нешта ўплываць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.