Пра што раскажуць беларусам "Малюнкі з турмы"?

Пра што раскажуць беларусам "Малюнкі з турмы"?

"Малюнкі з турмы" — выстава с такой назвай мастака Алеся Пушкіна адкрываецца 12 лістапада на адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску. Выстава не зусім звычайная: яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перформансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.


Апроч таго, на выставе таксама будзе прэзентаваная ўнікальная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна, якая выйшла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".


Што прымусіла мастака зрабіць адмысловую выставу са сваіх "турэмных малюнкаў"? Якую асноўную ідэю хоча данесці Алесь Пушкін наведвальнікам выставы? Краты на вокнах дадаюць творцу натхнення ці абмяжоўваюць яго разам з абмежаваннем волі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае мастак Алесь Пушкін
 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі