Пра суды, палітвязняў і гульні Лукашэнкі ў вайну з НАТО — эфір з Карбалевічам

Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё
Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё

Следам за судом над праваабаронцамі з “Вясны” на чале з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, у Мінску распачаўся суд па так званай “справе ТUT.BY”. На лаве падсудных — галоўная рэдактарка парталу Марына Золатава і гендырэктарка кампаніі Людміла Чэкіна. І ў той жа час, калі лукашэнкаўскі рэжым працягвае рэпрэсіі супраць грамадзянаў уласнай краіны, у Беларусі павялічваецца колькасць расійскіх акупацыйных войск.

Чаго дамагаецца рэжым судом над супрацоўнікамі ТUT.BY? Пра што сведчыць павелічэнне колькасці расійскіх войск у Беларусі і ці можна давяраць інфармацыі, што гэта не больш, чым звычайныя вучэнні? Ці стане пытанне вызвалення палітвязняў ключавым для лідараў дэмсіл і ці пойдзе Захад на перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі