Пра вайну, незалежнасць і “адказнасць Ціханоўскай” — эфір з Турарбекавай
Роза Турарбекава / фота з архіва
Адыходзячы год стаў чарговым годам выпрабаванняў як для Беларусі і яе незалежнасці, так і для демакратычных сіл ды ўсяго беларускага грамадства. З аднаго боку, вынікам году сталі статус “суагрэсара”, пагроза быць уцягнутымі ў вайну на баку акупанта, рызыка страціць незалежнасць у выніку прагібаў лукашэнкаўскага рэжыма перад Крамлём. З іншага боку мы маем новыя выклікі, што паўсталі не толькі перад дэмакратычнымі сіламі, але і перад усім беларускім грамадствам.
Ці не перабольшаная пагроза страты незалежнасці і як вайна мяняе Беларусь і беларусаў? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам і на якіх умовах? Якія галоўныя выклікі паўсталі перад грамадзянскай супольнасцю і ці атрымаецца з імі справіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.