Пра вяртанне Трампа, “транзіт” Лукашэнкі і пакуты прапаганды — эфір
Віталь Цыганкоў
Трамп упарта імкнецца да перамогі на выбарах, палохаючы амерыканцаў трэцяй сусветнай вайной. Якая абавязкова пачнецца цягам бліжэйшых трох-чатырох месяцаў, калі яго не абяруць прэзідэнтам. А ў Беларусі, дзе таксама неўзабаве павінныя адбыцца нібыта выбары, атачэнне аднаго палітыка ўпарта ўгаворвае яго, каб ён на выбары пайшоў, а ён то ідзе, то не ідзе, то, кажуць, нейкі транзіт задумаў зладзіць. Але хітры такі: каб сысці, але застацца пры ўладзе…
Ці вярнуў сабе Трапм лідарства і чым будзе яго перамога для Еўропы? Ці гатовы Лукашэнка да транзіту ўлады і што можа стаць “пачаткам нацыянальнага прымірэння”? Як прыхільнікі “саюзнай дзяржавы” ў ТГ сталі ворагамі лукашэнкаўскага рэжыму і што ў такой сітуацыі рабіць прапагандзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.