Пра выбары, агентуру, прывід Гаагі і цень АДКБ — эфір з Цыганковым

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Выбары ў Беларусі заўжды былі не асабліва цікавай падзеяй для пераважнай большасці выбаршчыкаў нашай краіны. Для гэтай большасці паход на выбарчы ўчастак калі чым і быў цікавы, дык толькі буфетам. Дарэчы, гэта пацвердзіў днямі лукашэнкаўскі прапагандыст Азаронак, заклікаўшы старшыню так званага ЦВК не прыбіраць буфеты з праграмы “адзінага дня галасавання”. Так, ледзь не забыўся — прызначылі гэты дзень на 25 лютага 2024 года. Але лукашысты зрабілі хаця б гэта, у адрозненне ад Каардынацыйнай рады, сябры якой ніяк не вызначацца не тое што з датай, але і з працэдурай абрання “дэпутатаў КР”…

Чаго чакаць ад лукашэнкаўскіх выбараў і як на іх рэагаваць беларусам як у краіне, так і за мяжой? Чаму павінна навучыць дэмсілы сітуацыя з “агентам Аксёнавым”? Калі чакаць ордара з Гаагі на арышт Лукашэнкі, што дасць візіт дэлегацыі дэмсіл у Вашынгтон і чым можа быць цікавая канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага ў Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі