Пра Падаляка, кандыдата Яську Гаспадара, Ціханоўскую і бязвыбары — эфір
Анатоль Лябедзька і Франак Вячорка / Еўрарадыё
На другую гадавіну паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у Кіеў прыехала шмат палітыкаў першай велічыні з розных краін свету. Ад дэмакратычнай супольнасці Беларусі на сустрэчы былі прадстаўнікі Палка Каліноўскага і Офіса Ціханоўскай. Паводле інфармацыі, два дні ў Кіеве для беларускай “дэлегацыі” былі вельмі насычанымі.
Чым была адметная паездка ў Кіеў і якія сустрэчы былі найбольш важнымі і выніковымі? Чаму найвышэйшы ўзровень сустрэч для прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл — дарадцы таго ці іншага ўзроўню і ці варта хваліцца сустрэчамі з Падалякам? Навошта было гуляцца ў віртуальнага кандыдата на лукашэнкаўскіх выбарах і што прынясе Ціханоўскай год 2025? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца ў пытаннях канстытуцыйнай рэформы і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.