Пра ЗША, Спеўныя сходы і рэабілітацыю палітвязняў — эфір з Доўгушавым
Сяргей Доўгушаў / Еўрарадыё
Вядомы беларускі музыка, заснавальнік “Спеўных сходаў” ды розных фестываляў ды імпрэз фальклорнай скіраванасці Сяргей Доўгушаў колькі месяцаў таму з’ехаў у ЗША. Але досыць хутка засумаваў і вярнуўся ў Польшчу, дзе сёння самая вялікая суполка беларусаў і калег па творчым цэху. Але не толькі музыкай ён сёння займаецца — Творчая рэзідэнцыя, некалі створаная Сяргеем з мэтай падтрымкі беларускіх творцаў, пачала актыўна дапамагаць у рэабілітацыі палітвязняў, што выйшлі на свабоду.
Чым займаўся ў ЗША і чаму вырашыў вярнуцца ў Варшаву? Чаму вырашылі перафарматаваць Творчую рэзідэнцыю на дапамогу ў рэабілітацыі экс-палітвязняў? Ці ёсць для такой дзейнасці адпаведныя спецыялісты і якую ролю ў гэтай рэабілітацыі адыгрывае творчасць і музыка? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае музыка Сяргей Доўгушаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.