ПРААН выдзеліць Беларусі 250 тысяч долараў на барацьбу з каранавірусам
Каранавірус у Беларусі / Reuters
Глабальная сетка ПРААН запускае новы механізм аператыўнай падтрымкі Беларусі ў барацьбе з каранавірусам і для пераадолення сацыяльна-эканамічных наступстваў эпідэміі.
Плануецца, што будзе выдзелена 250 тысяч долараў ЗША, на падтрымку беларускай сістэмы аховы здароўя, дапамогу найбольш неабароненым групам, аналіз наступстваў і на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя рашэнні па пераадоленні наступстваў каранавірусу на сацыяльную сферу і эканоміку Беларусі.
"ПРААН працягвае ажыццяўляць сваю краінавую праграму ў памеры 9,5 мільёнаў долараў у год у розных сектарах і рэгіёнах Беларусі. Мы не змяньшаем маштаб, а павялічваем яго. Таму што СOVID-19 ўплывае на здароўе насельніцтва і перспектывы развіцця краіны. Мы дапаможам рэалізаваць комплекс сацыяльна-эканамічных мер, мабілізаваць валанцёраў і забяспечыць магчымасці для закупкі неабходных тавараў", — заявіла пастаянная прадстаўніца ПРААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва.
Плануецца, што 250 тысяч долараў будуць выдаткаваныя на дапамогу ў закупцы медыцынскага абсталявання, сродкаў абароны і медыкаментаў. Сумесную працу з прыватным сектарам, і падтрымку валанцёрскага руху. На ацэнку наступстваў ад каранавіруса ў Беларусі. Падтрымку рэгіянальнага развіцця і сацыяльнай мабілізацыі.
Асаблівая ўвага нададзена супрацоўніцтву са СМІ і выкарыстанню сучасных тэхналогій для якаснага і аператыўнага інфармавання людзей пра каранавірус і пераадолення наступстваў эпідэміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.