Працаўнік "Беларуснафты": я доўга чакаў, што адбудзецца цуд
Супрацоўнік дзяржаўнай кампаніі "Беларуснафта" Сяргей Краўчанка запісаў відэазварот да сваіх калегаў. "Я хачу сысці на забастоўку", — кажа ён. І працягвае: "Я доўгі час чакаў, што адбудзецца цуд, нешта зменіцца ў лепшы бок. Цуду не адбылося".
Краўчанка абураны, як улада аднеслася да мірных акцый пратэсту: "Людзей збіваюць, калечаць, забіваюць". Апошняй кропляй стала інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.