Працэс за порнаролік на "БелМузТВ" правядзе Партызанскі суд Мінска
Менавіта туды пракуратура Мінска перадала крымінальную справу былога відэаінжынера, абвінавачанага ў распаўсюдзе парнаграфіі.
Як паведамляе БелаПАН, мера стрымання да абвінавачванага не змянялася — ён застаецца пад вартай. Дата суда яшчэ не прызначаная.
Нагадаем, здарэнне адбылоася 13 красавіка каля 16 гадзін. Відэаінжынер пусціў у эфір порнаролік, а сам замкнуў дзверы і з'ехаў на радзіму — у Магілёў. Свае дзеянні пры затрыманні ён патлумачыў асабістымі праблемамі. Прыкладна за два месяцы да здарэння ён развёўся з жонкай і моцна перажываў.
Падчас следства мужчына прызнаў віну цалкам і актыўна супрацоўнічаў са следствам. Псіхіятрычная экспертыза паказала, што абвінавачаны — псіхічна здаровы.