Рэжысёра, які запусціў порнаролік на БелМузТВ, адправілі на псіхіятрычную экспертызу
Цяпер ён праходзіць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу ў стацыянарным аддзяленні Рэспубліканскай псіхіятрычнай лякарні.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Нагадаем, што 13 красавіка хлопец пусціў у эфір порнаролік і з'ехаў з працы на радзіму, у Магілёў. Свой учынак ён пасля затрымання патлумачыў прыгнечаным псіхічным станам пасля сваркі з дзяўчынай.
На яго пачалі крымінальную справу за публічную дэманстрацыю парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання.
Фота — telegraf.by