За порнаролік на БелМузТВ відэаінжынер атрымаў 2 гады калоніі (відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, былы відэаінжынер тэлеканала "БелМузТВ" быў прызнаны вінаватым ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Таксама былі "прызначаныя прымусовыя меры бяспекі і лячэння" для мужчыны, які раней рабіў спробы суіцыду.

Нагадаем, 13 красавіка каля 16-й гадзіны на канале "БелМузТВ" на нейкі час музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа, пра што сталі масава паведамляць гледачы ў інтэрнэце. Па факце дэманстрацыі порна-роліка завялі крымінальную справу.

Праз некаторы час стала вядома, што затрыманы і падазраваны — відэаінжынер тэлеканала. Еўрарадыё сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці справы. Як паведамілі ў Следчым камітэце па Мінску, абвінавачаны прызнаў сваю віну і патлумачыў прычыны.

"Ён ураджэнец Магілёва. У яго там жывуць бацькі. Падчас папярэдняй размовы ён патлумачыў свой учынак прыгнечаным псіхічным станам, які ўзнік у яго пасля таго, як ён пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Такім чынам ён выказаў свой пратэст".

Праваахоўнікі высветлілі, што відэаінжынер канала, "знаходзячыся на працоўным месцы, на працягу каля 10 хвілін здзейсніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу". Ён паставіў у плэйліст порна-ролікі, зачыніў дзверы і зламаў ключ. Сам сышоў, а ахоўніку сказаў, што ідзе пакурыць.

Пасля гэтага відэаінжынер канала паехаў да бацькоў у Магілёў, дзе яго і затрымалі каля першай ночы супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі мінскай міліцыі разам з магілёўскімі праваахоўнікамі.

На працы відэаінжынера характарызуюць як замкнёнага, але скрупулёзнага супрацоўніка. Яму 28 гадоў, уладкаваўся на канал у жніўні 2012 года, прыехаў з Магілёва. Але, як даведалася Еўрарадыё, у Магілёве на тэлебачанні ён не працаваў. Згодна з вынікамі псіхіятрычнай экспертызы, хлопец быў прызнаны здаровым.

Дарэчы, гэта не першы падобны выпадак на "БелМузТВ". Яшчэ ў 2011 годзе ў ЖЖ з'явіўся здымак, на якім бачна, што па канале паказваюць адкрытую эратычную сцэну. У кіраўніцтве тэлеканала тлумачаць:

"Гэта быў цалкам фарматны кінапрадукт, фільм, які літаральна праз тыдзень таксама паказвалі на адным з цэнтральных каналаў. Гэта моладзевая камедыя, якую мы паказалі ўвечары".

 

Пінскага эксгібіцыяніста адправілі за краты
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі