Кіраўніцтва БелМузТВ: Паказ порна-роліка мог быць спланаванай акцыяй

Пра гэта Еўрарадыё паведамляюць у кіраўніцтве тэлеканала і адзначаюць, што гэта не было піярам тэлеканала:


"Гэта падаецца больш сур'ёзнай справай, чым нейкае хуліганства або халатнасць чалавека. Ёсць адчуванне, што гэта было зроблена не проста так. І ён адзін не мог зрабіць гэта. Гэта быў бы безразважны крок, каб выкарыстоўваць такія дзеянні для піяра".


Тэлеканал дарэчы прынёс прабачэнні на сайце і ў эфіры. А відэаінжынера, якога падазраюць у дыверсіі, характарызуюць як замкнёнага, але скрупулёзнага супрацоўніка.

Сам затрыманы патлумачыў учынак прыгнечаным псіхічным станам, які ўзнік у яго пасля сваркі з дзяўчынай.

Нагадаем, што на тэлеканале "БелМузТВ" паказалі жорсткае порна. Па факце дэманстрацыі порнароліка завялі крымінальную справу па артыкуле "публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання". За гэта затрымалі супрацоўніка "БелМузТВ", якога падазраюць у дэманстрацыі роліка. Сам ён ужо прызнаў сваю віну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі