Следчы камітэт: супрацоўнік "БелМузТВ" прызнаў сваю віну
Мужчыну падазраюць у дэманстрацыі ў эфіры тэлеканала парнаграфічнага роліка.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў суботу, 13 красавіка. Каля 16-й гадзіны на канале БелМузТВ на нейкі час музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа. Па факце дэманстрацыі порнароліка завялі крымінальную справу.
Праваахоўнікі высветлілі, што згаданы супрацоўнік, "знаходзячыся на працоўным месцы, на працягу каля 10 хвілін здзейсніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчання, пасля чаго знік".
Праваахоўнікі затрымалі мужчыну ўначы ў Магілёве, дзе жывуць яго бацькі, і ўжо прывезлі ў Мінск. Як паведамляе РІА "Новости", на допыце затрыманы прызнаў сваю віну ў здзяйсненні злачынства. Аднак абвінавачанне яму пакуль не выстаўленае.