Справа аб порна ў эфіры "БелМузТВ": выстаўленае абвінавачанне

Нагадаем, здарэнне адбылося ў суботу, 13 красавіка. Каля 16-й гадзіны на канале "БелМузТВ" на нейкі час музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа. Па факце дэманстрацыі порнароліка завялі крымінальную справу. Пачаўся пошук супрацоўніка тэлеканала, які здзейсніў "дыверсію" і знік.

Мужчыну, 1985 года нараджэння, знайшлі і затрымалі ў Магілёве ды прывезлі ў сталіцу. Яго абвінавачваюць у наўмысных дзеяннях — "захоўванні парнаграфіі з мэтай рэкламавання, у тым ліку, заведама непаўналетнім, самім рэкламаванні парнаграфіі, а таксама ў публічнай дэманстрацыі порнафільма".

Вось што распавёў Еўрарадыё прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў:

"Затрыманы прызнаўся ў зробленым. Ён патлумачыў, што учыніў злачынныя дзеянні па ўласнай ініцыятыве мэтанакіравана і загадзя іх спланаваўшы. Адносна яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай".

Свой учынак хлопец патлумачыў прыгнечаным станам — яго былая дзяўчына ўзяла шлюб. Таксама яго не задавальняла праца і заробак. Мужчыне хацелася здзейсніць нешта такое, што б выклікала адмоўную рэакцыю грамадства ў яго бок.

Сяргей Міхалок выказаўся пра порнаролік на "БелМузТВ" (відэа)

Па беларускім тэлебачанні паказалі жорсткае порна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі