Мінінфармацыі не будзе зачыняць БелМузТВ за паказ порна-роліка
Тэлеканал атрымае толькі афіцыйнае папярэджанне.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на на крыніцу ў Міністэрстве інфармацыі. Таксама, адзначыў чыноўнік міністэрства, спецыялісты правядуць экспертызу прадэманстраванага роліка і пададуць свае высновы ў праваахоўныя органы, якія вядуць расследаванне крымінальнай справы па гэтым факце.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, СМІ могуць закрыць пры наяўнасці некалькіх папярэджанняў на працягу года.
Нагадаем, порна-ролік быў паказаны ў дзённы час у суботу, 13 красавіка. Следчыя органы ўжо арыштавалі 28-гадовага відэаінжынера, якога вінавацяць у паказе порна-роліка. Па яго словах, прычынай стаў яго неўраўнаважаны стан пасля свары з дзяўчынай. Яму пагражае ад двух да чатырох гадоў зняволення.