Працоўны калектыў “Уралкалію” просіць адпусціць шэфа як мага хутчэй

Яны хочуць, каб кіраўнік Беларусі зрабіў захады для вызвалення іх генеральнага дырэктара Уладзіслава Баўмгертнера, паведамляе БелаПАН.


“Мы ведаем, што прычына драматычнага развіцця падзеяў — супярэчнасці паміж “Беларуськаліем” і “Уралкаліем” вакол паставак прадукцыі на замежныя рынкі, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце кампаніі. — Мы таксама разумеем, што камерцыйныя спрэчкі могуць прымаць нечаканы паварот, але ў гісторыі партнёрства “Уралкалія” і “Беларуськалія” былі розныя часы і розныя складаныя сітуацыі — і нам заўсёды ўдавалася захаваць рамкі дыялогу і разуменне братэрскага характару нашага супрацоўніцтва”.



Пад зваротам падпісалася амаль 6 тысяч чалавек.


Супрацоўнікі “Уралкалію” мяркуюць, што гэта была “спроба вырашыць сілавымі метадамі эканамічную спрэчку дзвюх кампаній і ўсе супярэчнасці, якія ў сувязі з гэтым узніклі”.



“У арышце Уладзіслава Баўмгертнера і выстаўленні яму абвінавачванняў мы бачым вялікую несправядлівасць. Генеральны дырэктар нашай кампаніі з’яўляецца сумленным і ў найвышэйшай ступені прыстойным чалавекам, які карыстаецца выключным даверам супрацоўнікаў “Уралкалію”, — падкрэсліваюць яны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі