Працяг гісторыі з партрэтам Шчоткінай на сцяне: "Ну вы ж самі ўсё разумееце"

Працяг гісторыі з партрэтам Шчоткінай на сцяне: "Ну вы ж самі ўсё разумееце"

Сцяна ў цэнтры Мінска працягвае міраточыць сацыяльнымі графіці. Уночы на 5 сакавіка на ёй з'явіўся партрэт колішняй міністра труда і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай з подпісам “Гэта я, аўтар падатку для беспрацоўных”.

Працяг гісторыі з партрэтам Шчоткінай на сцяне: "Ну вы ж самі ўсё разумееце"
Фота: Антон Матолька

Стрыт-арт аператыўна садралі, ад яго засталіся толькі туфлікі, да якіх неабыякавыя мінчукі неслі то гваздзікі, то папку для папераў са злавесным надпісам "Справа №..."

На наступную раніцу над туфлікамі з'явіўся надпіс "Ну вы ж самі ўсё разумееце""Мы ўсе пад абцасікам", — жартуе выпадковы мінак, пакуль Еўрарадыё фатаграфуе графіці.

Мы працягваем сачыць за падзеямі ля цудадзейнай сцяны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі