Працягваецца рабочы візіт міністра замежных спраў Расіі ў Беларусь
Сяргей Лаўроў абмяркоўвае з беларускімі калегамі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ва Украіне, адносіны з Еўрасаюзам.
Значная ўвага надаецца праграме ЕС "Усходняе партнёрства".
Чакаецца, што сёння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі зробяць супольную заяву. Учора МЗС нашай краіны выказаў заклапочанасць з нагоды беспарадкаў каля расійскага пасольства ў Кіеве.
Фота — ria.ru