Прададзены БЧБ-сцяг, які мэр Рыгі вывесіў падчас хакейнага чэмпіянату свету
Дабрачынны аўкцыён, на які быў выстаўлены БЧБ-сцяг, узняты ў Рызе падчас ЧС па хакеі, скончыўся. Як паведамляецца на сайце аўкцыёну, сцяг прадалі за 12600 долараў.
Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.
Нагадаем, мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з гербам "Пагоня" ў траўні 2021 года.
Стакіс патлумачыў свой учынак тым, што "сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі". Праз гэта ў дачыненні да Стакіса і Рынкевічса ў Беларусі завялі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.