Прадавачка інтэрнэт-крамы размясціла порнаролікі замест звестак пра тавары

Прадавачка інтэрнэт-крамы размясціла порнаролікі замест звестак пра тавары

У Віцебску гарадскі аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 24-гадовую мясцовую жыхарку. Яе падазраюць у несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым з іншай асабістай зацікаўленасці.

Дзяўчына сёлета пяць месяцаў працавала прадавачкай у інтэрнэт-краме аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. Інтэрнэт-крама тры гады дзейнічала ў сацыяльнай сетцы. Толькі некалькі супрацоўнікаў мелі права адміністраваць групы, дзе публікаваліся фатаздымкі прадукцыі, вяліся розыгрышы прызоў і перапіска з пакупнікамі.

Дырэктарка крамы выявіла, што ў ноч на 2 лістапада на старонцы ў сацсетцы былі выдаленыя дзве групы, 20 альбомаў з 3000 найменняў тавараў і іх апісаннем. Паменшаў і лік удзельнікаў на старонцы. А замест выдаленай інфармацыі былі абнародаваныя каля 10 ролікаў, як мяркуецца, парнаграфічнага зместу. Прычым інтэрнэт-старонка не была ўзламаная.

Праваахоўнікі выявілі, што гэтую "мадэрацыю" старонкі правяла 24-гадовая віцяблянка. Дзяўчына патлумачыла, што скарысталася лагінам і паролем, каб адпомсціць дырэктарцы інтэрнэт-крамы за канфлікт.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі