Прадавец у Клімавіцкім раёне адзін справіўся з трыма рабаўнікамі

Прадавец у Клімавіцкім раёне адзін справіўся з трыма рабаўнікамі

У аграгарадку Звянчатка Клімавіцкага раёна прадавец гандлёвага павільёна Мікіта Бяляеў адзін здолеў адбіцца ад трох рабаўнікоў, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Каля 18.30 у павільён зайшлі тры мужчыны. Хлопец іх вонкава ведаў, бо і раней яны не раз зазіралі ў краму.

Адзін мужчына адразу выйшаў і застаўся на вуліцы. А другі дастаў нож і запатрабаваў грошы і тавар.

Прадавец узгадаў навыкі, атрыманыя ва ўнутраных войсках МУС, таму хутка абяззброіў рабаўніка і кулаком зваліў другога. Потым Мікіта падскочыў да дзвярэй і штурхнуў імі трэцяга, які падпіраў дзверы звонку. Ад удару мужчына адляцеў і зваліўся.

Зламыснікі, якія не чакалі такога адпору з боку прадаўца, скочылі ў машыну і з'ехалі. Тым часам хлопец выклікаў міліцыю.

Праваахоўнікі неўзабаве затрымалі злачынцаў. Выявілася, што гэта грамадзянне Расіі. На іх пачалі крымінальную справу за разбой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі