Прадпрыемства ў Слаўгарадзе разарылася пасля мадэрнізацыі на $6,5 млн

Пра фінансавыя цяжкасці гароднінасушыльнага цэха слаўгарадскага прадпрыемства "Прысожжа" піша "Комсомольская правда". У 2008 годзе ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў былое адкрытае акцыянернае таварыства "Слаўгарадская райсельгасхімія" атрымала 6,5 мільёна долараў на мадэрнізацыю. Акупіць інвестыцыі планавалася праз 7 гадоў. Аднак ужо праз два гады стала ясна, што камбінат апынуўся стратным. У кастрычніку 2010-га яго далучылі да "Прысожжа", але і гэта не выратавала сітуацыю.



Выявілася, што падчас складання бізнэс-плана і закупкі абсталявання кіраўніцтва прадпрыемства не ўлічыла цэнаў на расійскі газ, які выкарыстоўваецца для сушкі гародніны. У выніку сабекошт гатовай прадукцыі апынулася вышэй за кошты канкурэнтаў. Цяпер на прадпрыемстве кажуць, што ім выгадней прадаваць сырую гародніну. А сам цэх, на абсталяванне якога і пайшлі 6,5 мільёна ільготнага крэдыту, папросту прастойвае. У прадпрыемства няма грошай нават на аплату камунальных паслуг.



У Камітэце дзяржкантролю кажуць, што запазычанасць па камунальных плацяжах прадпрыемства складае 1 мільярд рублёў, работнікаў адправілі ў адпачынак за свой кошт. Выпраўляць сітуацыю давядзецца новаму кіраўніцтву прадпрыемства.



Фота — teplotexnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі