Прадпрымальнікі бясплатна раздалі 24 тоны бананаў з Эквадора (фота)

Прадпрымальнікі бясплатна раздалі 24 тоны бананаў з Эквадора (фота)

У расійскім горадзе Уладзівасток прадпрымальнікі бясплатна раздалі 24 тоны бананаў з Эквадора. Груз прывезлі са спазненнем і ён мог хутка сапсавацца. Па словах прадпрымальнікаў, у іх заставалася два дні, за якія яны не змаглі б прадаць 1200 скрыняў, і яны вырашылі бананы раздаць.

Фотарэпартаж з'явіўся на сайце newsvl.ru. Ніякіх абмежаванняў не было і людзі бралі столькі бананаў, колькі маглі знесці. Многія прыязджалі на аўтамабілях. А некаторыя нават спрабавалі прадаваць бананы, толькі жадаючых купіць не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі