Прадстаўнік АДКБ: народ Кыргызстана сфармаваў запыт на моцнага лідара

Выбары і рэферэндум у Кыргызстане / kloop.kg
Выбары і рэферэндум у Кыргызстане / kloop.kg

11 красавіка у Кыргызстане праходзяць выбары у мясцовыя мовет (кенешы) і рэферэндум па зменах ў Канстытуцыю. Для таго, каб рэферэндум адбыўся, неабходная яўка ня менш за 30% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, паведамляе kloop.kg.

Па стане на 13:00 найбольшая яўка была зарэгістраваная у Ошы — 32,72%, а найменшая у Бішкеку — 20,40%.

Назіральнік ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Анатоль Выбарны заявіў, што "народ Кыргызстана сфармаваў магутны запыт на моцнага лідэра". Па яго словах, міжнародныя назіральнікі высветлілі гэтя падчас размовы з грамадзянамі рэспублікі. "Цяперашні рэферэндум з'яўляецца вынікам усіх папярэдніх трох рэвалюцый у краіне", - лічыць ён.

Тым часам, магчымыя змены Канстытуцыі прадугледжваюць істотнае ўзмацненне паўнамоцтваў прэзідэнта, які атрымае поўны контроль над урадам, права прызначаць і звальняць міністраў. У сваю чаргу парламент страчвае шэраг паўнамоцтваў, а колькасць дэпутатаў зменшыцца са 120 да 90 чалавек.

Нагадаем, што падобны канстытуцыйны рэферэндум адбыўся ў лістападзе 1996 года ў Беларусі. Па яго выніках паўнамоцтвы прэзідэнта істотна ўзмацніліся, а парламент практычна страціў сваю самастойнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі