Прадзюсар “Авеля”: Шэран Стоўн — у спісе кандыдатаў на галоўную ролю

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прадзюсар фільма “Авель” Юрый Ігруша:



“Канчаткова гэта вырашаецца пасля паездкі ў Лос-Анджэлес. Зараз ёсць кандыдаты і пра гэта ўжо неаднаразова гаварылася... Пакуль не падпісаныя кантракты, ніхто гэтую інфармацыю агучваць не збіраецца... Шэран Стоўн у спісе кандыдатаў таксама разглядалася”.



Нагадаем, паводле аднаго з чарнавых варыянтаў сцэнара, які патрапіў у інтэрнэт, гісторыя фільма распавядае пра тое, як місіянеры з магутнай таемнай міжнароднай арганізацыі з дапамогай службы бяспекі кіраўніка Беларусі спрабуюць выратаваць свет. Бюджэт "Авеля" складае 2 мільёны долараў. Ужо прайшлі здымкі "масавых беспарадкаў" у цэнтры Мінска.
 

Прадзюсар “Авеля” вырашае, ці падаваць у суд за публікацыю “сцэнару” фільма

"Авель": Замест "что-то не так" у натоўпе крычалі "Жыве Беларусь!" (фота)

Фота — AFP, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі