Прадзюсар U2 наехаў на Radiohead
Аўтарытэтны персанаж шоў-бізнэсу і мэнэджэр U2 Пол Макгінэс жорстка раскрытыкаваў распаўсюджванне музыкі ў Інтэрнэце. Ён запатрабаваў ад Інтэрнэт-правайдэраў спыніць абслугоўванне сайтаў з
бясплатным файлаабменам.
Пад гарачую руку Макгінэса патрапілі і калегі яго падапечных - Radiohead, якія, як вядома, у кастрычніку далі сваім фэнам магчымасць запампаваць новы альбом «In Rainbows» па любым зручным для іх кошце.
Падчас свайго нядаўняга выступу на музычным кірмашы Midem у Канах мэнэджэр U2 заявіў, што Radiohead сваім прыкладам толькі стымулявалі развіццё пірацкага трафіку ў сетцы.
Макгінэс перакананы, што "большасць запампоўванняў альбома ажыцяўлялася праз пазапраўныя сеткі, такія як BitTorrent і LimeWire, і гэта нягледзячы на тое, што альбом можна было запампаваць бясплатна з афіцыйнага сайта гурта. Гэта даказвае, што калі не ставіць ніякіх абмежаванняў, спажыўцы будуць працягваць красці музыку».
Таксама Пол Макгінэс запатрабаваў прыняць жорсткія меры супраць карыстальнікаў, якія пазапраўна пампуюць музыку.
Паводле яго меркавання, правайдэры «занадта доўга нажываліся за кошт музыкаў» і зараз павінныя пачаць дзяліцца сваімі прыбыткамі ад музыкі.
Напрыканцы ён наваліўся і на рэкордынгавыя кампаніі, якія «далі прывілеі злодзеям», дазволіўшы правайдэрам не несці адказнасць за змест файлаў, якія праходзяць праз іх сеткі.
Фота: www.avtora.com