Пракапеня збіраецца купіць адразу два банкі — Парытэтбанк і Ашчадбанк Украіны

Пракапеня збіраецца купіць адразу два банкі — Парытэтбанк і Ашчадбанк Украіны

Інвестыцыйная кампанія вядомага IT-бізнэсоўца Віктара Пракапені VP Capital блізкая да набыцця беларускага Парытэтбанка. Гэтую пакупку потым выкарыстаюць для куплі украінскага "Ашчадбанка", піша партал tut.by.

Неабходныя дакументы на ўзгадненне здзелкі, як паведамляецца, пададзеныя ўжо адпаведным рэгулятарам. Угоды адбудуцца толькі пры згодзе ўсіх рэгулятараў.

Парытэтбанк — 15-ы банк Беларусі па актывах. Па выніках першага квартала 2017 года яго актывы складалі больш за 350 млн рублёў. Абавязацельствы — больш за 250 млн. Пракапеня плануе набыць усе 99,83% акцый, якія належаць Беларусі, за 50 млн долараў. Астатнія ж 0,17% акцыяў размеркаваныя цяпер паміж 2565 акцыянерамі.

У каментары tut.by Віктар Пракапеня пацвердзіў, што такія здзелкі абмяркоўваюцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі