Пракуратура аспрэчвае рашэнне суда па загінулай “на бульбе” школьніцы

Пракуратура аспрэчвае рашэнне суда па загінулай “на бульбе” школьніцы

3 студзеня пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі вынес касацыйны пратэст супраць рашэння суда пра справе загінулай на полі школьніцы Вікторыі. У сваім пратэсце пракурор падкрэслівае, што суд, які не прызнаў "працоўных адносінаў" паміж Вікторыяй Папчэняй і калгасам, вынес неабаснаванае рашэнне. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Андрэй Стрыжак, прадстаўнік прафсаюза РЭП.

Стрыжак: “Копію гэтага касацыйнага пратэсту атрымаў прафсаюз. Суд не ўлічыў усе факты, якія былі пацверджаныя доказамі на працэсе. Працоўныя адносіны паміж школьніцай і калгасам павінны быць прызнаныя. Дата касацыйнага працэсу пакуль не прызначана”.

Васьмікласніца Вікторыя Папчэня загінула пад коламі грузавіка падчас уборкі бульбы напрыканцы верасня. Пасля бацькі дзяўчынкі звярнуліся ў суд, каб той прызнаў, што іх дачка менавіта працавала на полі. Школа першапачаткова даказвала, што гэта быў выхаваўчы працэс, а не праца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі