Пракуратура палюе на кніжкі: з продажу знялі "Кароткі курс гісторыі Беларусі"

Анатоль Тарас і яго "Кароткі курс гісторыі Беларусі"

Анатоль Тарас і яго "Кароткі курс гісторыі Беларусі"

Пракуратура Савецкага раёна Мінска вымусіла буйную інтэрнэт-краму зняць з продажу "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX–XXI стст" Анатоля Тараса. Раней па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска выданне было ўключанае ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Пракурорскія правялі "маніторынг", падчас якога знайшлі "экстрэмісцкую" кнігу ў краме. Потым пракуратура вынесла кіраўніку крамы прадпісанне, у якім "запатрабавала неадкладна ліквідаваць выкрытыя парушэнні нормаў аб супрацьдзеянні экстрэмізму, выключыць дэманстрацыю і прапанову да набыцця такой інфармацыйнай прадукцыі".

Той вымушаны быў выканаць гэты наглядны акт і "ліквідаваў парушэнні". Інакш яго прыцягнулі б да адказнасці паводле артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса. Па ім беларусаў масава судзяць і саджаюць на суткі за рэпосты са старонак незалежных медыяў (прызнаных уладамі "экстрэмісцкімі") у сацсетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі