Пракуратура выявіла "экстрэмісцкую" кнігу ў чатырох інтэрнэт-крамах
У чатырох інтэрнэт-крамах пракуратура Мінска выявіла ў продажы "экстрэмісцкую" кнігу, уключаную ў Рэспубліканскі спіс.
Прэс-служба пракуратуры ўдакладняе, што гаворка ідзе пра wildberries, booklover.by, bestbooks.by і oz.by. А вось назва кнігі не прыводзіцца.
Кіраўнікам арганізацый былі вынесеныя прадпісанні "неадкладна ліквідаваць парушэнні заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і выключыць прапановы да продажу кніжных выданняў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Хаця ўсе парушэнні выпраўленыя, пракуратура пачала адміністрацыйную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.