Пракурор папрасіў пакараць экс-намесніка міністра Ласіцкага 6 гадамі калоніі

Пракурор папрасіў пакараць экс-намесніка міністра Ласіцкага 6 гадамі калоніі

30 студзеня пракурор Юрый Шарснёў папрасіў пакараць экс-намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а і былога галоўнага лекара 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Мінска Уладзіміра Краўчонка — 5 гадамі зняволення, з канфіскацыяй маёмасці. Гучны працэс праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. Шарснёў адзначыў, што абодва абвінавачаныя прызналі сваю віну, напісалі яўкі з павіннай ды супрацоўнічалі са следствам, кампенсавалі нанесеныя дзяржаве страты.

Ласіцкі знаходзіцца пад вартай з ліпеня 2018 года, яго затрыманне адбылося ў рамках гучнай "справы медыкаў". Экс-намесніка міністра вінавацяць у атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду. Грошы (ад 2,5 да 10 тысяч долараў) ён атрымліваў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія датычаць арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі вырабаў медпрызначэння, а таксама лаяльнае стаўленне пры выбары пастаўшчыкоў медыцынскай тэхнікі. Краўчонка абвінавачваюць у атрыманні хабару паўторна, у буйным памеры. Ён не затрыманы, знаходзіцца пад хатнім арыштам, працуе стаматолагам у 7-й стаматалагічнай паліклініцы, прыходзіць на судовыя пасяджэнні. У пачатку студзеня стала вядома, што Краўчонак заключыў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Апошняе слова абвинавачных прызначана на 1 лютага.

Пракурор папрасіў пакараць экс-намесніка міністра Ласіцкага 6 гадамі калоніі
Уладзімір Краўчонак / Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі