Пракурор патрабуе 5 гадоў калоніі байкеру, які трапіў у ДТЗ разам з даішнікам
Пракурор патрабуе 5 гадоў калоніі для байкера, які трапіў у сур'ёзную аварыю разам з інспектарам ДАІ ў цэнтры Мінска. Судовы працэс павінен скончыцца сёння ў другой палове дня — абвінавачанаму па справе вынесуць прысуд.
З апошнім словам выступіў і сам абвінавачаны. Сяргей Шаўцоў пажадаў пацярпеламу выздараўлення, а ўсім прысутным падзякаваў за падтрымку. Сваёй віны ён не прызнаў і заявіў, што згодны пагасіць толькі частку маральнай шкоды інспектару ДАІ ў памеры 5000 рублёў (нагадаем, інспектар папрасіў задаволіць пазоў на суму ў 50 тысяч рублёў).
Пасля судовага паседжання сваякі выходзілі сумнымі, шмат хто плакаў, казалі, што лічаць пакаранне, якое запатрабаваў пракурор, занадта суровым. Пагатоў, што падчас ДТЗ пацярпеў і сам матацыкліст.
У судзе абвешчаны перапынак. Прысуд абвесцяць сёння ў другой палове дня, паведамляе TUT.by
Байкера абвінавачваюць у супраціўленні супрацоўніку міліцыі (ч.1 арт. 363 КК) і ў парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 2 арт. 317).
Абвінавачаны Сяргей Шаўцоў раней не быў судзімы.