Пракурор просіць для былога топ-мэнэджара Беларусбанка 7,5 года зняволення

Пракурор просіць для былога топ-мэнэджара Беларусбанка 7,5 года зняволення

Пракурор просіць пакараць былога першага намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка на 7,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, перадае БЕЛТА

Судовы працэс над былымі топ-менеджарамі Беларусбанка праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Другі фігурант справы аб хабарах — былы намеснік дырэктара дэпартамента — начальнік упраўлення касавага абслугоўвання дэпартамента па працы з каштоўнасцямі Беларусбанка Мікалай Цырто. Для яго пракурор просіць 9 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

У справе аб хабарах у Беларусбанку фігуруюць сумы ад 2000 да 90 тысяч долалаў. Гэтыя грошы, па версіі следства, Генадзь Гаспадарык атрымліваў у 2013-2016 гадах ад прадстаўніка прыватных структур за дапамогу ў конкурсных працэдурах закупкі тэхнікі для банка. Затрымалі яго ў 2016 годзе пры атрыманні 14 тысяч долараў. Сваю віну ў хабарніцтве банкір прызнаў.

Мікалай Цырто, як заяўляе следства, рыхтаваў тэхнічныя заданні і конкурсныя дакументы для закупкі абсталявання банку. Дакументы ён рыхтаваў так, каб кампаніі, якія давалі хабар Гаспадарыку, аказваліся ў больш выгадным становішчы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі