Пракурор просіць для экс-кіраўніка гродзенскіх медыкаў 7,5 года калоніі

Пракурор просіць для экс-кіраўніка гродзенскіх медыкаў 7,5 года калоніі

Былога кіраўніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Андрэя Стрыжака судзяць за хабар. Пракурор просіць прызначыць яму 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усё маёмасці, піша tut.by

Дзяржабвінаваўца Максім Чупрыс кажа, што хоць Стрыжак не прызнаў усе эпізоды, але яго віна пацвярджаецца паказаннямі сведкаў і доказамі па справе. Агульную шкоду ад дзеянняў Стрыжака ацэньваюць у 30 тысяч долараў.

Бок абвінавачання лічыць, што чыноўнік атрымліваў хабар пераважна ад бізнэсоўцаў за своечасовы разлік па медабсталяванні, пастаўленым у лякарні ды іншыя медустановы.

Абцяжваючых або змякчальных абставінаў няма, хоць Стрыжак атрымаў станоўчую характарыстыку з месца працы.

Адвакат заяўляе, што Стрыжак не патрабаваў грошы з бінэсоўцаў, а "звычайна знаходзіў іх у перададзеных брашурах аб медтэхніцы". Па слабасці свайго характара, кажа абаронца, чыноўнік гэтыя грошы не вяртаў, пра што цяпер шкадуе. 

7 лютага працягнуцца судовыя спрэчкі. Тады ж, верагодна, з апошнім словам выступіць сам Андрэй Стрыжак.

Арыштаваны чыноўнік прызнае толькі частку з заяўленых у абвінавачванні хабараў — на агульную суму каля 19,7 тысячы долараў. Гэтыя грошы ён кампенсаваў падчас следства.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 5.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі