Пракурор просіць для Ігара Банцара 1,5 года "хіміі" і вызваліць у зале суда

Пракурор просіць для Ігара Банцара 1,5 года "хіміі" і вызваліць у зале суда

У Гродне 18 сакавіка пачалося чарговае пасяджэнне ў справе музыкі Ігара Банцара. Ён трымае сухую галадоўку ўжо 16-ы дзень.

Як перадае "Белсат", Банцар моцна схуднеў, выглядае бадзёра, але ўсхвалявана. Голас у музыкі асіп.

Калі людзі заходзілі ў судовую залу, Ігар крычаў, што яго хочуць скампраметаваць: "Яны крычалі, што я п'ю з "талчка", каб зрабіць з мяне "пеўня". Але такога не было! Яны хочуць, каб я "Ўскрыўся", але не дачакаюцца".

На суд так і не з'явіўся сведка — міліцыянт Віталь Канюшка, праз якога пасяджэнне адкладалі на тыдзень.

Пракурор папрасіў прысудзіць Банцару 1,5 года "хіміі" і змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе на час апеляцыі. Гэта значыць, што бліжэйшым часам Ігар можа выйсці на волю.

Сам жа музыка папрасіў прызначыць яму рэальны тэрмін: "Я не змянюся. Я застануся Банцарам. Таму прашу даць мне тры гады рэальнай калоніі".

Суддзя прапанавала яму выступіць з апошнім словам. Падсудны быў здзіўлены: "А што, пераносу не будзе?"

Банцара вінавацяць у хуліганстве. Падчас акцыі пратэсту ён зладзіў мастацкі перформанс — зняў штаны каля міліцэйскай машыны і станчыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі