Прапагандысты пачалі папулярызаваць у Беларусі кувалду "вагнераўцаў"

Кувалда ў музеі / vk.com
Кувалда ў музеі / vk.com

Прапагандысты пачалі папулярызаваць у Беларусі кувалду "вагнераўцаў", піша "Наша ніва". Яна стала экспанатам музея ў рэчыцкай гімназіі — мясцовага вайскова-патрыятычнага цэнтра спецпадрыхтоўкі "Скіф". Кіруе ім прыхільнік "рускага свету" Уладзімір Габраў. Ён называе кувалду "ўнікальным экспанатам". На рукаятцы пакінуў аўтограф "адзін з заснавальнікаў" ПВК "Вагнер".

Згаданая ПВК ваюе супраць Украіны (ёсць загінулыя беларусы, якія ваявалі ў яе складзе). У свеце яе ўжо пачалі прызнаваць тэрарыстычнай арганізацыяй. Кувалда выкарыстоўваецца "вагнераўцамі" для пакарання сваіх "здраднікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі