Прарасійскі прапагандыст уцёк з Латвіі ў Беларусь

Юрый Аляксееў на латвійскай мяжы

Юрый Аляксееў на латвійскай мяжы / Telegram

Прарасійскі прапагандыст уцёк з Латвіі ў Беларусь. Іначай Юрыю Аляксееву  давялося б на 13 месяцаў ісці за краты за распальванне варожасці і абарот дзіцячага порна.

Аляксеву 66 гадоў. Ён быў галоўным рэдактарам Imhoclub.lv, які граў заўважную ролю ва ўмацаванні расійскага інфармацыйнага ўплыву ў Латвіі.

Паўгода таму ён распавядаў, што не збіраецца бегчы ад правасуддзя. "Я патомны грамадзянін, у мяне маці латышка. Мой дзед Густаў Сіліньш — латышскі стрэлак, герой Першай сусветнай вайны. Чаму я павінен бегчы?

Мне 65 гадоў. А колькі Латвійскай Рэспубліцы ў суме, калі палічыць першы і другі тэрміны? Ёй 55. Да таго не было такой дзяржавы. Краіне 55, а мне 65. Прабачце, я старэйшы за вас. Чаму я павінен бегчы?", — казаў прапагандыст.

Але ў выніку дабраўся з Рыгі да Вільні, там набыў квіток на аўтобус да Мінска і так перабраўся праз мяжу Еўрасаюза з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі