Пратэстоўца знайшлі па чэку з крамы, у якой ён купляў фарбу
Пратэстоўца знайшлі па чэку з крамы, у якой ён купляў фарбу. 51-гадовага жыхара сталіцы затрымалі за размалёўку двух цюкоў сена і гандлёвага кіёска на Лагойшчыне. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, "пратэсныя акцыі" былі зафіксаваны Лагойскім РАУС у траўні і ў кастрычніку. На цюках і кіёску міліцыянеры ўбачылі "незарэгістраваную сімволіку" і "пратэсныя лозунгі" (на фота можна пабачыць слова "Забастоўка").
Высветлілася, што мінчук праводзіў акцыі, калі прыязджаў са сталіцы на лецішча ў адну з вёсак Лагойскага раёна. У яго дачыненні распачалі крымінальныя справы за "хуліганства". Затрыманага правяраюць на датычнасць да іншых акцый. Міліцыя падкрэслівае, што раней ён удзельнічаў у вулічных пратэстах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.