Пратэстоўцы ва Уладзікаўказе згадвалі словы Лукашэнкі пра каранавірус
У панядзелак ва Уладзікаўказе прайшла акцыя пратэсту. Да паўтары тысячы чалавек выйшлі на плошчу Свабоды і патрабавалі спыніць рэжым самаізаляцыі, уведзены з-за каранавіруса, дапамагчы фінансава людзям, якія страцілі працу, ды даць больш інфармацыі пра COVID-19. З плошчы іх разагналі, адбыліся сутычкі, ёсць затрыманыя.
Высвятляецца, што шматлікія выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт каранавіруса сталі шырока вядомыя ў той жа Расіі. У сюжэце пра акцыю пратэсту, які выйшаў на тэлеканале "Еўраньюс", адна з мясцовых жыхарак згадала кіраўніка Беларусі разам з расійскім доктарам Леанідам Рашалем і тэлевядучай, лекарам Аленай Малышавай.
"Рашаль выступаў, Лукашэнка выступаў, Малышава выступала, што "гэта не вірус, ад яго не паміраюць". А нас закрылі! Які вірус?!", — эмацыйна гаварыла жанчына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.