Праўладная Беларуская аграрная партыя вырашыла самаліквідавацца
"Зачыстка" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Праўладная Беларуская аграрная партыя вырашыла самаліквідавацца. Такое рашэнне яе кіраўніцтва прыняло яшчэ ў сярэдзіне жніўня, піша "Позірк". Аграрная партыя была заснаваная больш за 30 гадоў таму, з 1996-га яна падтрымлівала палітыку Аляксандра Лукашэнкі. У апошнія ж гады пра яе нічога не было чуваць. У спісе зарэгістраваных партый на сайце Мінюста аграрнай партыі ўжо няма. Яна, як і шэраг іншых такіх жа праўладных партый, трапілі пад "зачыстку", паколькі сталі непатрэбныя рэжыму ў новых умовах.
У Беларусі ў выніку "перарэгістрацыі" засталіся толькі праўладныя партыі. Амаль усе апазіцыйныя ўжо ліквідаваныя Вярхоўным судом. На сайце Мінюста яшчэ застаюцца Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Але і іх збіраюцца ліквідаваць.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.