Праваабаронцы паведамляюць пра восем затрыманых на Дзень Перамогі

Праваабаронцы паведамляюць пра восем затрыманых на Дзень Перамогі

Затрыманні на Дзень Перамогі былі адзінкавымі. У розных гарадах краіны праваабаронцы "Вясны" налічылі восем затрыманых.

У Мінску на плошчы Перамогі затрымалі актывістку Галіну Лагацкую. Прычына затрымання невядомая. 

Каля плошчы Перамогі затрымалі хлопца і дзяўчыну, у якіх быў букет гваздзікоў, перавязаны чырвона-белымі стужкамі.

У Докшыцах на плошчы Івана Палявога затрымалі чалавека з біноклем, які стаяў воддаль, калі там адбывалася цырымонія ўскладання кветак.

У Віцебску на плошчы Перамогі затрымалі актывістку Ангеліну Туравец і Руслана Яневіча.

У Бабруйску затрымалі журналіста Уладзіміра Рэпіка, абвінаваціўшы ў прапагандзе нацысцкай сімволікі. Падставай стаў ролік на яго старонцы ў сацсетках, дзе б'юць чалавека з нацысцкай сімволікай.

У Гомелі падчас святкавання Дня Перамогі быў затрыманы блогер Юрый Ганцэвіч, які вёў стрым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі