Праваабаронцы: у Мінску ідуць ператрусы і затрыманні

Праваабаронцы: у Мінску ідуць ператрусы і затрыманні

У Мінску 25 сакавіка ідуць затрыманні і ператрусы, паведамляюць праваабаронцы "Вясны" ў сваім тэлеграм-канае. 

Невядомыя затрымалі лідара маладафронтаўцаў Дзяніса Урбановіча. Пасля затрымання яго перавезлі ў Жодзіна.

Таксама зранку была затрыманая Лізавета Македон. Дома ў дзяўчыны адбыўся ператрус, пасля чаго яе адвезлі ў Следчы камітэт на допыт. Паводле папярэдніх звестак, падставай сталі жнівеньскія падзеі.

У адным з інтэрнатаў БДУ затрымалі студэнтку Аляксандру Гузоўскую — удзельніца восеньскіх акцый пратэсту.

Ператрус адбыўся таксама ў мінчанкі Лізаветы Хамчаноўскай — межах крымінальнай справы па арт. 293 (масавыя беспарадкі) і арт. 342 (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Яе затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.

На допыт у Следчы камітэт з дому забралі Аляксея Уткіна. Таксама міліцыянты забралі яго ноўтбук і тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі