Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты"

Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты"

Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты". Супраць многіх сяброў і валанцёраў пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" на гэтым тыдні ідуць актыўныя следчыя дзеянні.

Днямі на допыт па крымінальнай справе, распачатай Следчым камітэтам супраць сяброў і валанцёраў "Вясны", быў выкліканы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. 17 сакавіка на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна ў Брэсце, Леанід Свецік у Віцебску, Сяржук Лацінскі ў Бабруйску.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца за кратамі праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

У МУС Беларусі лічаць, што праваабаронцы "выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці".

Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты"
@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі