Праваслаўныя адзначаюць Дабравест і Вялікую суботу
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адразу два вялікія святы — Дабравест і Вялікую суботу. Апошнім разам такое спалучэнне здаралася ў 2007 годзе, а яшчэ раней — толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя.
Паводле традыцыі, сёння ў праваслаўных храмах цягам дня асвячаюць велікодныя стравы — яйкі і булкі. У ноч на нядзелю пачнуцца ютрані — галоўныя набажэнствы, падчас якіх вернікі прывітаюць Уваскрэсенне Хрыстова.
У Мінску галоўнае велікоднае набажэнства пройдзе ў Святадухавым кафедральным саборы — святочную палуночніцу адслужыць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.