Праваслаўныя адзначаюць Вербную нядзелю

Праваслаўныя адзначаюць Вербную нядзелю

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вербную нядзелю. Гэтае свята папярэднічае Уваскрэсенню Хрыстоваму і служыць напамінам пра трыумфальны уваход Збаўцы ў Іерусалім.

Паводле Евангелля, жыхары горада віталі Ісуса Хрыста пальмавымі галінкамі на знак пашаны і прызнання ўлады. У хрысціянскіх краінах з халодным кліматам пальмавыя галінкі часам замяняліся на вярбу, таму ў прастамоўі гэтае свята стала называцца Вербнай нядзеляй або Вербніцай. 

Гэтае свята сімвалізуе прызнанне Хрыста месіяй. Роўна праз тыдзень пасля Вербнай нядзелі адзначаецца Пасха.

У Вербную нядзелю вернікі прыносяць у храм галінкі вярбы, якія там асвячаюць. Існуе звычай захоўваць асвячоную вярбу цягам года і ўпрыгожваць ёй абразы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі