Праваслаўныя вернікі Беларусі сустрэлі Раство Хрыстова

Праваслаўныя вернікі Беларусі сустрэлі Раство Хрыстова

Праваслаўныя вернікі Беларусі сустрэлі Раство. Увечары 6 студзеня ў храмах прайшлі святочныя службы. Таксама набажэнствы будуць праходзіць сёння, 7 студзеня. Божае Нараджэнне — адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў, якое служыць напамінам пра з’яўленне ў свеце людзей Ісуса Хрыста.

Згодна з Евангеллем, Ісус нарадзіўся ў Віфлееме, куды прыйшлі яго бацькі Язэп і Марыя дзеля прызначанага рымскімі ўладамі перапісу насельніцтва. Месцаў у гатэлях не было, таму сямейная пара вымушаная была спыніцца на ноч у пячоры, дзе трывалі быдла. Там і нарадзіўся будучы Збаўца.

Раство лічыцца пачаткам і асновай усіх іншых хрысціянскіх святаў і адзначаецца з асаблівай урачыстасцю. Яму папярэднічае саракадзённы пост, які завяршаецца ў Святы вечар, 6 студзеня. Вернікі збіраюцца на вячэру, якую пачынаюць з традыцыйнай стравы — куцці.

Наступныя 12 дзён пасля Раства — гэта святкі, час для забаваў і весялосці. Заканчваюцца яны святам Вадохрышча, якое ў праваслаўных прыпадае на 19 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі