“Правы сектар” патрабуе адстаўкі в.а. міністра МУС Авакава
Актывісты пагражаюць ўзяць штурмам будынак Вярхоўнай Рады Украіны.
Позна ўвечары ў чацвер 27 сакавіка яны пікетавалі Вярхоўную Раду, аднак разышліся да раніцы пятніцы. Раней у чацвер пазафракцыйны народны дэпутат Юры Дзеравянка паведаміў прысутным у Радзе дэманстрантам, што ў парламенце будзе створана часовая спецыяльная камісія, якая зоймецца расследаваннем гібелі каардынатара "Правага сектара" Аляксандра Музычкі, вядома як Сашко Белы, інфармуе ВВС.
У чацвер вечарам каля Вярхоўнай Рады сабралася ад паўтары да двух тысяч чалавек. Актывісты выбілі некалькі вокнаў і спрабавалі зламаць дзверы ў будынак, пагражаючы ўзяць парламент штурмам. Дэпутаты і апарат Вярхоўнай Рады пакінулі будынак праз падземны ход. Удзельнікі акцыі патрабавалі адправіць пад трыбунал кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава, якога падазраюць у замове забойства Сашко Белага.
Фота - "Украінская праўда".