"Праз гадзіну вайсковае становішча": група беларусаў захрасла ў аэрапорце ў Перу

"Праз гадзіну вайсковае становішча": група беларусаў захрасла ў аэрапорце ў Перу

Група беларускіх турыстаў захрасла ў аэрапорце ў Ліме, сталіцы Перу. З 16 сакавіка Савет міністраў гэтай краіны ўвёў 15-дзённы каранцін. Улады закрываюць межы краіны і адмяняюць усе міжнародныя рэйсы — таксама на бліжэйшыя 15 дзён.

Вандроўка ў беларусаў скончылася 15 сакавіка, 16-йа і 17-га і яны мусілі вяртацца з Паўднёвай Амерыкі ў Еўропу. Аднак іх рэйсы да Мадрыда адмененыя. Спрабуючы ўсё ж неяк выбрацца з Лімы, яны дабраліся да тамтэйшага аэрапорта. Але ў самалёт не трапілі.

"Мы не можам выбрацца. Лічы, мы тут замкнёныя ў аэрапорце", — такое паведамленне атрымалі ад іх сябры прыкладна а 20-й гадзіне па беларускім часе (апоўдні па перуанскім часе). Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Перу без візаў да 183 дзён. Існуе верагоднасць, што група беларусаў затрымаецца ў лацінаамерыканскай краіне надоўга.

"Праз гадзіну вайсковае становішча": група беларусаў захрасла ў аэрапорце ў Перу
У аэрапорце Лімы, сталіцы Перу / Ганна Казлова

Беларусы паспрабуюць перабрацца з Лімы ў іншы перуанскі горад, Куска. Там умовы каранціна крыху лягчэйшыя.

Вядома, што беларусы звязваліся з консулам нашай краіны ў Аргентыне. Але дыпламаты пакуль не здолелі ім дапамагчы.

Еўрарадыё сочыць за развіццём падзеяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі